Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 846

13 Лістапад 2019

Папярэдзіць бяду: чэрвеньскі выратавальнік сустрэўся з жыхарамі вёскі Грабёнка

Штогод з надыходам халадоў пачашчаецца ўзнікненне вогненных надзвычайных здарэнняў з-за парушэння правілаў эксплуатацыі пячнога ацяплення. Каб папярэдзіць бяду, чэрвеньскія ратавальнікі спяшаюцца з прафілактычнымі гутаркамі да жыхароў сельскай мясцовасці.

Сустрэчу ў вёсцы Грабёнка правёў на гэтым тыдні першы намеснік начальніка Чэрвеньскага РАНС Павел Купрацэвіч. Ён прывёў статыстыку пажараў у жылым сектары, нагадаў асноўныя правілы бяспекі эксплуатацыі печы.

Таксама ішла гутарка аб правілах эксплуатацыі электраабсталявання, карысці аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў. У канцы сустрэчы ўсе прысутныя атрымалі тэматычныя памяткі.

Фота з інтэрнэт-сайта minobl.mchs.gov.by

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць