Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 846

13 Лістапад 2019

«Зорачка» на «Баранках»: чэрвеньскія інтэлектуалы сталі прызёрамі міжнароднага турніру

У мінулых выходных, з 8 па 10 лістапада, Баранавічах праходзіў VI адкрыты Міжнародны турнір па інтэлектуальных гульнях «Кубак Баранак». Ён сабраў 34 каманды з Беларусі, Украіны і Латвіі. Гульцы з Чэрвеня кожны год удзельнічаюць у гэтым спаборніцтве эрудытаў і, нягледзячы на вельмі сур'ёзных праціўнікаў, паказваюць годныя вынікі. У гэтым сезоне Чэрвеньшчыну прадстаўляла каманда «Зорачка».

«Зорачку» трэніруе Ірына Вабішчэвіч. У складзе каманды - гімназісткі-старшакласніцы, да якіх паспеў адразу ж пасля папярэдняга, рэспубліканскага турніру, які праходзіў днём раней, падключыцца дзевяцікласнік СШ №4 Павел Барбук.

Каб займець «Баранкі», удзельнікам прыйшлося прайсці масу розных, хоць і займальных, але цяжкіх інтэлектуальных выпрабаванняў. «Эрудыт-квартэт», «101» і «B-quiz», «Хет-трык», «Гонка за лідэрам», традыцыйнае «Што? Дзе? Калі?» - вытрымаць напал барацьбы было нялёгка. Але «Зорачка» - не пачатковец у падобных мерапрыемствах. Дасведчанасць рабят разам з вялікім багажом ведаў, эрудыцыяй і згулянасць каманды, а таксама падтрымка трэнера дапамаглі выйграць «Гонку за лідэрам», заняць другое месца ў «Што? Дзе? Калі?» i другое ў «Хет-трык».

У выніку - выдатны агульны вынік: «Зорачка» заняла другое месца на міжнародным турніры!

Выдатныя вынікі прадэманстравалі і іншыя каманды Мінскай вобласці. Першае месца заняла каманда з Лагойска «Вялікі прайгравальнік» (трэнер - Вадзім Кузміч, вядомы Чэрвенскім знаўцам як вядучы і суддзя, у тым ліку і Чэрвеньскім турніраў).

Віншуем хлопцаў і іх трэнера з выдатным вынікам!

Наталля КАРАЛЬКЕВІЧ. Фота Ірыны Вабішчэвіч

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць