Дабрацца да ўчастка, зняць верхнюю вопратку, адзначыцца ў спісах выбаршчыкаў дзевяностагадоваму жыхару Чэрвеня дапамог старшыня раённай арганізацыі ветэранаў Іван Ладуцька. Сябры ўчастковай камісіі прапанавалі пажылому чалавеку дадатковую паслугу - спецыяльны ліхтар для слабавідушчых.
Праўда, ветэран на гэта ўсміхнуўся: «Ды я яшчэ нармальна бачу, не хвалюйцеся!» - і бадзёра адправіўся ў кабінку для галасавання.
Вядома, Акім Цітовіч ўдзельнічаў на сваім доўгім вяку ўжо не ў адным дзясятку галасаванняў і выбараў. Вось і сёння ён сумленна выканаў свой грамадзянскі абавязак. Гледзячы ва умудроныя жыццём вочы ветэрана, можна павучыцца, як у любым узросце быць актыўным і неабыякавым да ўсяго таго, што адбываецца.
Наталля КАРАЛЬКЕВІЧ. Фота аўтара

