Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 846

14 Лістапад 2019

Прынялі ўдзел у датэрміновым галасаванні дзве ўшанаваныя працаўніцы Чэрвеньскага раёна

Свой голас аднаму з кандыдатаў у Парламент Рэспублікі аддалі ў трэці дзень датэрміновага галасавання і дзве паважаныя, ушанаваныя жанчыны - жыхаркі Чэрвеньскага раёна.

На Маякоўскім выбарчым участку №57 атрымала бюлетэнь выбаршчыка Валянціна Эдуардаўна Навіцкая, мама нашага земляка касманаўта Алега Навіцкага, ветэран працы. Валянціна Эдуардаўна амаль 40 гадоў прапрацавала ў мясцовым камбінаце бытавога абслугоўвання закройшчыкам мужчынскага верхняга адзення. У многіх чэрвенцаў у шафе ёсць хоць адна рэч, выкананая рукамі гэтай Майстрыхі з вялікай літары.

-На выбары хаджу заўсёды. Галасую датэрмінова. У выхадныя прыязджаюць дзеці і ўнукі, - распавяла Валянціна Эдуардаўна, - Хачу даўжэй пабыць з імі, парадаваць смачнасцямі.

На Грабенскі выбарчы ўчастак №80, абапіраючыся на палачку, не спяшаючыся прыйшла Марыя Раманаўна Якавін, 1933 года нараджэння. Марыя Раманаўна мае 38 гадоў педагагічнага стажу. Яна была настаўніцай малодшых класаў.

-Адзiн час вяла нават фізкультуру, - кажа Марыя Раманаўна, - А цяпер вось з палачкай хаджу. Добра, што ў ганка Дома культуры, дзе размяшчаецца ўчастак, ёсць пандус. Па прыступках мне падымацца ўжо цяжка. А вырашыла прагаласаваць сёння, таму дзень добры, сонечны. Прыемна прагуляцца па роднай вёсачцы, сустрэць аднавяскоўцаў, пагаварыць.

Старшыня камісіі Алена Вяргейчык выпраўляе Марыю Раманаўну

Галіна Гамеза. Фота аўтара

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць