Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 846

14 Лістапад 2019

Жыхары Чэрвеньскага раёна могуць прагаласаваць не на прыпісным участку

Маякоўскі выбарчы ўчастак №57 знаходзіцца ў будынку сярэдняй школы №2 Чэрвеня.

Гэта цэнтр горада. Таму некаторыя выбаршчыкі, зарэгістраваныя на іншых участках, прыходзяць сюды, каб прагаласаваць. Такія дзеянні правамерныя. Прычыны самыя розныя. Напрыклад, жанчына ва ўзросце з адной з вуліц Червеня, прыпісаных да Спартыўнага выбарчага участка №60, размешчанага ў будынку ФАКа, паскардзілася на хворыя ногі, выказала асцярогу, што не зможа прайсці так далёка. Ёй зручней прагаласаваць у школе №2. Члены камісіі запісалі ўсе дадзеныя жанчыны, выдалі бюлетэнь. Потым паведамілі камісіі Спартыўнага выбарчага ўчастка, што канкрэтны чалавек атрымаў бюлетэнь на іх участку. У сваю чаргу члены камісіі № 60 зрабілі пазнаку ў спісах выбаршчыкаў насупраць прозвішча жанчыны.

Іншы прыклад, малады сімпатычны хлопец Аляксей (на фота), супрацоўнік Дэпартамента аховы зарэгістраваны ў вёсцы Грабянец. Але туды ехаць яму цяжка, і ў дзень выбараў ён таксама будзе заняты. Таму прыйшоў на бліжэйшы ўчастак.

Да Маякоўскага выбарчага участка №57 прыпісана 1 542 выбаршчыка. За два дні датэрміновых выбараў прагаласавала 185 чалавек.

Галіна Гамеза

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць