Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 846

14 Лістапад 2019

Датэрміновае галасаванне на Горкаўскім выбарчым участку для галасавання №66, які размяшчаецца ў Доме фальклору вёскі Горкі Чэрвеньскага раёна

На ўчастак прыйшла сямейная пара - Таццяна Сцяпанаўна і Васіль Іванавіч Тумус, ветэраны працы. Усё сваё працоўнае жыццё гэтыя людзі аддалі сельскай гаспадарцы.

Таццяна Сцяпанаўна працавала даяркай, заўсёды была ў перадавых. Васіль Іванавіч - абнасеньвацклем і трактарыстам. А яшчэ яго ведаюць у раёне як майстры лозапляцення. Не адзін Дыплом ўзяў ён за свае вырабы з лазы на розных конкурсах.

- Прыйшлі галасаваць загадзя, - кажа Таццяна Сцяпанаўна, - хочацца хутчэй аддаць свой голас за абранага кандыдата. Галасуем за добрае жыццё і стабільную будучыню нашых дзяцей, унукаў і праўнукаў. А ў нядзелю ў нас яшчэ адно свята - дзень работнікаў сельскай гаспадаркі. Будзем чакаць дзяцей і ўнукаў у госці.

Таццяна Марцьянава. Фота Галіны Ворнiк

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць