Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 846

14 Лістапад 2019

Датэрміновае галасаванне ў Чэрвеньскім раёне працягваецца

Аддаць галасы за кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыйшлі на Барыкінскі выбарчы ўчастак для галасавання №59, размешчаны ў Чэрвеньскай СШ № 4, пракурор раёна Аляксандр Шабалінскі і старшыня раённага Савета дэпутатаў Мікалай Лойка.

Як адзначыў Аляксандр Шабалінскі: «У нядзелю, у дзень выбараў я буду заняты на сваёй працы. Мой абавязак - выкананне заканадаўства падчас выбарчай кампаніі, так што пакуль ўчастковыя выбарчыя камісіі раёну не завершаць працу, я буду на сваім працоўным месцы. Ды і камісіі ў асноўны дзень выбараў будзе менш працы».

- У мяне ў нядзелю будзе працоўны дзень, - сказаў Мікалай Лойка, - таму галасую датэрмінова. Практыка датэрміновага галасавання паказала, што гэта зручна людзям. Як бачу, актыўнасць у нашых грамадзян высокая, пра гэта кажа і тое, што і зараз камісія не бяздзейнічае.

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць