Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 846

15 Лістапад 2019

Уклады бываюць тэрміновыя, а датэрміновае галасаванне: чэрвеньскія супрацоўнікі «Беларусбанка» паўдзельнічалі ў выбарах

Раніцай на электронную пошту «Раённага весніка» прыйшоў ліст ад супрацоўнікаў аддзялення «Беларусбанка» з расповедам, як яны нядаўна датэрмінова прагаласавалі на сваім выбарчым участку ў СШ №4.

Тры прыгажуні - Кацярына Нявейка, Марына Бандаровіч і Святлана КОРАНЬ, - вядуць здаровы лад жыцця, удзельнічаюць у розных грамадскіх справах і лічаць сваім абавязкам прыйсці на выбары, праявіўшы тым самым актыўную грамадзянскую пазіцыю.

Учора ў абедзенны перапынак яны дамовіліся паехаць датэрмінова прагаласаваць: «Нічога, адзін раз адмовіцца ад абеду нават карысна для постаці!» Момант галасавання, як і многія іншыя важныя моманты жыцця, захавалі на фота ў тэлефоне і размясцілі на сваіх акаўнтах ў сацсетках. Адправілі фота і ў газету. «Пра іншыя ж распавядаюць, а мы таксама крочым наперадзе!»

Прыемна, што гэтыя людзі не толькі не адмаўляюць раёнцы ў пытаннях кансультацыі па фінансавых пытаннях, якія цікавяць нашых чытачоў, але і неабыякавыя да палітычных падзеяў краіны.

Наталля КАРАЛЬКЕВІЧ. Фота аўтара

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць