Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 846

15 Лістапад 2019

Прагаласуй і выйграй: Чэрвеньшчына падключылася да конкурсу Мінскага абкама БРСМ

Цэнтральны рэгіён далучыўся да правядзення конкурсу-сэлфі сярод маладых выбаршчыкаў, прапанаванага Мінскім гарадскім камітэтам БРСМ. Сэлф-конкурс #МоладзьГаласуе стартуе сёння ў сацыяльнай сетцы Instagram @brsmok:

Вось што распавёў першы сакратар райкама БРСМ Павел КЛЫНДЗЮК: «Мы прапануем маладым людзям зрабіць сэлфі на выбарчым участку ў дні датэрміновага галасавання або 17 лістапада, апублікаваць здымак у асабістым акаўнце Instagram, суправадзіўшы фатаграфію хэштэгамі: #ягаласую #МыРазам #МыIдзем і адзначыўшы ў публікацыі наш афіцыйны рахунак @brsmok.

Такім чынам карыстальнік становіцца ўдзельнікам конкурсу».

Сэлфi-марафон працягнецца да васьмі гадзін вечара нядзелі. Вынікі падвядуць у панядзелак у 17.00.

Вынікі конкурсу будуць апублікаваны ў групе Мiнскай абласной арганізацыі БРСМ у сацыяльнай сетцы Вкантакце і Инстаграм. Пецярых аўтараў, якія даслалі самыя крэатыўныя здымкі, ўзнагародзяць памятнымі сувенірамі, а пераможцу - бесправаднымі навушнікамі. Так што, хлопцы, хто яшчэ не прагаласаваў - прыдумляем ідэю, зараджаем тэлефоны, і наперад!

Наталля КАРАЛЬКЕВІЧ. Фота з сеткі ВК

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць