Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 846

16 Лістапад 2019

У дзень вяселля на выбары з «раёнкай». Маладыя Максім і Марыя з Чэрвеня з'ехалі з ЗАГСа на выбарчы ўчастак

У маладой, абаяльнай пары маладых Максіма Ярашэвіча і Марыі Лапко 16 лістапада - знамянальны, важны ў жыцці дзень. Яны сталі мужам і жонкай.

Урачыстая рэгістрацыя шлюбу прайшла ў кабінеце загадчыка аддзела ЗАГС. Галоўны спецыяліст аддзела Анастасія Канапелька падрыхтавала маладым людзям выдатнае віншаванне. Работнікі ЗАГСа стварылі святочную абстаноўку для правядзення цырымоніі. Максім і Марыя ў суправаджэнні сяброў і сябровак былі шчаслівыя. А выходзячы з будынка Чэрвеньскага раённага выканаўчага камітэта, дзе часова размяшчаецца аддзел запісу актаў грамадзянскага стану, маладыя апынуліся ў кампаніі групы маладых людзей - удзельнікаў маладзёжнай акцыі «Выбаршчык, табе карысна ведаць».

Максіма і Марыю віншавалі зусім незнаёмыя людзі, жадалі шчасця, дастатку, любові. Ім гучна апладзіравалі і крычалі «горка».

Пасля такой нечаканай падтрымкі, Максім і Марыя адправіліся на выбарчы ўчастак, каб выканаць грамадзянскі абавязак, бо яны цяпер сям'я, і ​​думаць павінны пра стабільнасць, парадак і мiр ў краіне. Максім - жыхар Чэрвеня. Ён прыпісаны да Гарбачоўскага выбарчага участка №58. Участак размяшчаецца ў сярэдняй школе №3, якую ў свой час сканчаў Максім. Старшыня камісіі Людміла Кацько сустрэла маладых, павіншавала, пажадала шчасця, дабра і прапанавала прагаласаваць. Максім быў у спісах, а Марыю, па яе жаданні, ўнеслі ў дадатковы спіс.

Выканаўшы пачэсным абавязкам, маладыя людзі з сябрамі адправіліся святкаваць дзень шлюбу.

Галіна Гамеза. Фота аўтара

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць