Ёсць і сямейныя пары, якія жадаюць адпачываць разам. Яна панаракала таксама на тое, што ў раённай настаўніцкай арганізацыі 1230 чалавек, а аздаравілiся за год толькі 30.
З падобнай праблемай звярнулася таксама выкладчык Смілавіцкага аграрнага каледжа, старшыня камісіі па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні Вольга Назарава. Яна таксама адзначыла, што ў каледжы займаюцца і аздараўленнем студэнтаў. Для іх можна было б набываць пуцёўкі і на зімовы перыяд у час канікул. Яшчэ яна выказала пажаданне аб тым, што нядрэнна было б мець зносіны на якіх-небудзь семінарах, канферэнцыях з калегамі, на свае вочы ўбачыць, як працуюць санаторыі.
Генадзь Балбатоўскі адказаў, што па даступнасці санаторна-курортнага лячэння сітуацыя будзе паляпшацца: для грамадзян, якiя працуюць на наступны год закуплена на 1,5 тысячы пуцёвак больш. Для непрацуючых - каля паўтысячы пуцёвак будзе выдзелена дадаткова. Сёння ўсё больш людзей думае пра сваё здароўе, і яны не стаяць у чарзе за льготнай пуцёўкай. Па выніках за 2018 год 558 тысячаў чалавек купілі пуцёўкі за наяўны і безнаяўны разлік. Гэта на 20% больш, чым у папярэднім годзе.
- Самы галоўны паказчык нашай працы - гэта попыт на пуцёўкі, - падкрэсліў Генадзь Мікалаевіч. - Будзем развівацца і далей, паляпшаць матэрыяльную базу. У мінулым годзе ў нас выдаткавана 63 млн. руб. на ўмацаванне матэрыяльнай базы ўстаноў аздараўлення, а па выніках першага паўгоддзя у 2019 годзе - 44 млн. Да канца года прагназуем ўкладанне 90 млн.
Што тычыцца семінараў, то вопыт іх правядзення ўжо ёсць. Мы пачыналі такую працу, дзе ў нас былі праблемы з рэалізацыяй пуцёвак. А тое, што спецыялістаў трэба збіраць, з выездам, гэта правільна. Бывае так часта, што чалавек з'ездзіў па льготнай пуцёўцы, спадабалася - паехаў за свае грошы.
Вольга Назарава паскардзілася на тое, што няма пуцёвак для адпачынку ў Нарачанскую зону. Быў дадзены адказ, што ў наступным годзе сітуацыя выправіцца, праблем з пуцёўкамi не будзе.
Генадзь Балбатоўскі таксама паведаміў, што ў Рэспубліцы Беларусь 105 санаторыяў, з іх на бюджэтным фінансаванні - 4. Гэта санаторыі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.
- Да нас прыязджаюць замежныя грамадзяне, - працягнуў ён. - Расце удзельная вага адпачывальнікаў з-за мяжы. 80% з іх - расіяне. Каля 30 санаторыяў аказваюць спа-працэдуры, то есць лячэнне з выкарыстаннем вады, касметычных сродкаў і г.д. Усе гэтыя нашы санаторыі карыстаюцца сваёй мінеральнай вадой. Нам далёка яшчэ да паўнавартасных спа-гатэляў, але паступова мы рухаемся ў гэтым кірунку. У нас ужо з'явіўся ў мінулым годзе першы санаторый «Юнацтва», які ажыццяўляе лячэнне падобнага роду. Замежныя грамадзяне могуць тут атрымаць тыя ж паслугі, што і ў сябе дома, такога ж якасці, толькі за іншыя грошы. Гэты від паслуг мы будзем безумоўна развіваць.
У рэспубліцы ўжо ёсць 10 санаторыяў у бязвізавай зоне - у Брэсцкай і Гродзенскай абласцях. Жадаючыя у нас адпачываць ёсць. Гэта дзякуючы таму, што зараз дазволена 15-ці дзённае знаходжанне замежным грамадзянам у нашай краіне без візы. Мы спадзяемся, што прыцягнем замежных кліентаў.
Што датычыцца павелічэння колькасці пуцёвак для Чэрвеньскага раёна, то гэта будзе, у тым ліку і ў летні перыяд.
Мама дзіцяці з цукровым дыябетам звярнулася па пытанні яго аздараўлення ў санаторыі «Ружанскі».
Генадзь Мікалаевіч распавёў аб парадку атрымання льготных пуцёвак для такіх дзяцей, а таксама прапанаваў вырашыць пытанне аб выдзяленні пуцёўкі па месцы працы мужа, пакінуўшы заяўніку на льготнай чарзе.
Яшчэ адна маці траіх дзяцей звярнулася з просьбай аб выдзяленні пуцёўкі для дзіцяці-інваліда з сардэчным захворваннем у Місхор (Крым). Акрамя таго, у дзіцяці моцная алергія. Лячэнне ў гэтым санаторыі дапамагае дзіцяці ў перыяд міжсезоння. Улічваючы сітуацыю, Генадзь Мікалаевіч адказаў, што пуцёўку вылучаць, праінфармаваўшы аб яе атрыманні за тры месяцы да ад'езду ў санаторый.
У прыёме грамадзян ўдзельнічала начальнік прадстаўніцтва «Мінскае абласное ўпраўленне Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні» Ірына Яўсеева, кіраўнік спраў Чэрвеньскага райвыканкама Андрэй Яцко і загадчык сектара па працы са зваротамі грамадзян Наталля Баранава.
Таццяна Марцьянава. Фота аўтара

