Так, выяўлены парушэнні патрабаванняў пажарнай бяспекі:
- не арганізавана перапрацоўка інструкцый па пажарнай бяспецы ў адпаведнасці з Пастановай МНС Рэспублікі Беларусь ад 28.04.2018 года № 28 (філіял «Санаторый «Волма» ГП «Мінсктранс», ДУА «Чэрвеньская дзіцячая школа мастацтваў», гасцініца УП «Чэрвеньскага ЖКГ»);
- планы эвакуацыі не адпавядаюць патрабаванням Пастановы МНС ад 20 красавiка 2018 г. №21 «Аб устанаўленні формы плана эвакуацыі людзей пры пажары» (ДУА «Чэрвеньскага дзіцячая школа мастацтваў», філіял «Санаторый «Волм » ГП «Мінсктранс»);
- дзверы лесвічнай клеткі не абсталяваны прыладамі для аўтаматычнага самазачынення (ДУА «Чэрвеньскага дзіцячая школа мастацтваў», філіял «Санаторый «Волма» ГП «Мінсктранс», ДУ «Чэрвеньскага спецыялізаваная дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерву», гасцініца УП «Чэрвеньскага ЖКГ»);
- будынкі не ў поўнай меры ўкамплектаваны першаснымі сродкамі пажаратушэння згодна дадатку 2 Пастановы МНС №35 ад 18.05.2019 (ГУП «Чэрвеньскае ПМС», ДУА «Чэрвеньская дзіцячая школа мастацтваў»);
- не арганізавана падрыхтоўка работнікаў па праграмах пажарна-тэхнічнага мінімуму (ГУП «Чэрвеньскае ПМС», ДУ «Чэрвеньская спецыялізаваная дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерву», гасцініца УП «Чэрвеньскага ЖКГ»);
- дапускаецца курэнне ў будынках і на тэрыторыі арганізацыі, па-за спецыяльна адведзеных месцаў, пазначаных паказальнікамі «Месца для палення» (філіял «Санаторый «Волма» ГП «Мінсктранс», ДУП «Чэрвеньскае ПМС»);
- не з усімі работнікамі праведзены супрацьпажарныя інструктажы (філіял «Санаторый «Волма» ГП «Мінсктранс»);
- на дзвярах складскіх памяшканняў і браме адсутнічаюць паказальнікі катэгорыі па выбуховапажарнай і пажарнай небяспекі, катэгорыя не вызначана (ДУА «Чэрвеньская дзіцячая школа мастацтваў», ДУП «Чэрвеньскае ПМС»);
- у будынках устаноўлены нецеплаёмiстыя печы ацяплення незавадскога вырабу (ГУП «Чэрвеньскае ПМС»);
- на аб'екце не створаны ДПД, альбо колькасць членаў ДПД не адпавядае патрабаванням (ГУП «Чэрвеньскае ПМС», ДУ «Чэрвеньская спецыялізаваная дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерву»);
- загад аб прызначэнні асобы адказнай за пажарную бяспеку не перапрацаваны ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам (ГУ «Чэрвеньская спецыялізаваная дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерву»).
- дзверы, размешчаныя на шляхах эвакуацыі з будынка абсталяваны замкамі (заваламі), якія не забяспечваюць іх свабоднае адкрыццё знутры без ключа (ДУА «Чэрвеньская дзіцячая школа мастацтваў», гасцініца УП «Чэрвеньскага ЖКГ»);
- пад лесвічнай клеткай ў будынку размешчана памяшканне для складавання рознай маёмасці (ДУА «Чэрвеньская дзіцячая школа мастацтваў»);
- шляхі эвакуацыі і эвакуацыйных выхады ў будынках не ў поўнай меры пазначаныя паказальнымі знакамі пажарнай бяспекі (ДУА «Чэрвеньская дзіцячая школа мастацтваў»);
- будынкі не абсталяваны сістэмамі аўтаматычнай пажарнай сігналізацыі (ДУА «Чэрвеньская дзіцячая школа мастацтваў»).
- зменена кірунак адчынення дзвярэй, якое перашкаджае выхаду з будынка (гасцініца УП «Чэрвеньскага ЖКГ»).
У адрас усіх аб'ектаў накіраваны рэкамендацыі для ліквідацыі выяўленых парушэнняў, дырэктару ЧСМУП «Глорыя-Будмаркет» ўручана даведка.
Чэрвеньскі РАНС

