Пра тое, як нялёгка апынуцца ў інвалідным крэсле ў росквіце жыцця, нават уявіць цяжка. Але час паступова зацягвае і фізічныя, і душэўныя раны. Каб разнастаіць, палегчыць жыццё інвалідаў, пры тэрытарыяльных цэнтрах сацыяльнага абслугоўвання створаны аддзяленні забеспячэння дзённага знаходжання інвалідаў. Тут гэтыя людзі знаходзяць заняткі па інтарэсах, маюць зносіны паміж сабой, з педагогамі, з гасцямі аддзялення. Для людзей з абмежаванымі магчымасцямі гэта - літаральна «акно» ў свет. Прывозяць Вікторыю і іншых людзей з абмежаванымі магчымасцямі на заняткі ў аддзяленне на спецыяльным аўтамабілі з пад'ёмнікам тры разы на тыдзень. Ведаючы пра тое, што ў рэспубліцы ідзе датэрміновае галасаванне па выбарах дэпутатаў у Парламент, Вікторыя Аляксандраўна захацела прагаласаваць на Спартыўным выбарчым участку №60, які размяшчаецца ў прыгожым, сучасным будынку фізкультурна-аздараўленчага комплексу.
Галіна Гамеза. Фота аўтара

