Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 846

16 Лістапад 2019

90-гадовы юбілей адзначае жыхарка Чэрвеня, удзельніца партызанскага руху, ветэран Вялікай Айчыннай вайны Лідзія Кеда

Павіншаваць з Днём нараджэння Лідзію Адамаўну прыйшлі старшыня Чэрвеньскага раённага Савета ветэранаў Іван Ладуцька і работнікі Чэрвеньскага раённага спажывецкага таварыства - вядучы бухгалтар Людміла Хаткевіч і начальнік аддзела кадраў Кацярына Чарнавец. Менавіта з гэтай арганізацыі Лідзія Адамаўна пайшла на заслужаны адпачынак.

Кветкі і падарункі атрымала жанчына ў свой юбілейны дзень нараджэння, а яшчэ - сертыфікат на паўгадавую падпіску ў 2020 годзе на газету «Раённы веснік» ад калектыву рэдакцыі.

Не хавала радасць Лідзія Адамаўна, ўсміхалася гасцям.

Вялікі жыццёвы шлях пройдзены ветэранам вайны і працы. Нарадзілася 16 лістапада 1929 года ў вёсцы Дыя Чэрвеньскага раёна. У час Вялікай Айчыннай вайны з 28 лістапада 1943-го па ліпень 1944 года была ў партызанскім атрадзе імя Фрунзе партызанскай брыгады «Чырвоны Сцяг» Мінскай вобласці. Пра гэта гаворыцца ў пасведчанне партызана Беларусі, выдадзеным радавому партызанскага атрада пасля вайны. Як успамінае сама Лідзія Адамаўна, прыходзілася ў атрадзе і ежу рыхтаваць партызанам, і ў разведку хадзіць са зброяй, здабываць патрэбныя звесткі.

Пасля вайны Лідзія Адамаўна выйшла замуж, з мужам паехалі працаваць у Расію ў Валагодскую вобласць. Пазней вярнулася ў Чэрвень, працавала ў райспажыўсаюзе, затым на малочным заводзе, прадавала марозіва, потым зноў у райпо, была прыбіральшчыцай. Шмат гадоў працавала ў гэтай арганізацыі. За добрасумленную працу была ўзнагароджана нагрудным знакам «30 гадоў Працоўнай дзейнасці ў спажывецкай кааперацыі» Пастановай праўлення Белкаапсаюза і Прэзідыума Рэспубліканскага камітэта беларускага прафсаюза работнікаў спажывецкай кааперацыі.

Нарадзіла Лідзія Адамаўна дваіх дзяцей: дачку і сына.

За ўдзел у партызанскім руху Лідзія Адамаўна Кеда ўзнагароджана ордэнам Вялікай Айчыннай вайны ІІ ступені, медалём «Партызану вялікай Айчыннай вайны ІІ ступені», медалём Жукава, знакам «Ветэран Вялікай Айчыннай вайны 1941-1945 г.г.», мае і 13 юбілейных медалёў.

Цяпер ветэран вайны і працы жыве з сынам Васілём.

Віншуем Вас, паважаная Лідзія Адамаўна, з юбілеем! Жадаем здароўя даўгалецця і дабрабыту.

Таццяна Марцьянава. Фота аўтара

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць