Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 846

16 Лістапад 2019

Паважаныя працаўнікі аграпрамысловага комплексу!

Прыміце сардэчныя віншаванні і цёплыя словы шчырай удзячнасці ў сувязі з прафесійным святам - Днём работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці.

У нашай краіне на развіццё аграрнай галіны накіроўваюцца значныя сродкі. І важна, што яны даюць аддачу. У гэтым годзе сабраны нядрэнны ўраджай збожжавых. Высокія вынікі атрымліваюць жывёлаводы. Устойліва развіваецца перапрацоўчая прамысловасць. Забяспечана харчовая бяспека рэспублікі.

Дасягненні аграпрамысловага комплексу - гэта вынік штодзённай напружанай працы работнікаў сельскай нівы, перапрацоўчых і абслуговых арганізацый, фермераў, спецыялістаў, кіраўнікоў, вучоных-аграрыяў, ветэранаў сельскагаспадарчай вытворчасці і моладзі, работнікаў сацыяльнай і культурнай сферы ў вёсцы.

Выказваем вялізную падзяку ўсім працаўнікам аграпрамысловай галіны раёна за адданасць сялянскай справе, адказны падыход да даручанай справы, важкі ўклад у развіццё эканомікі Чэрвеньшчыны.

Жадаем вам і вашым блізкім добрага здароўя, шчасця, матэрыяльнага дабрабыту, новых працоўных перамог і здзяйсненняў. Хай ваш праца заўсёды суправаджае людская ўдзячнасць.

Раённы выканаўчы камітэт

Раённы Савет дэпутатаў

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць