Акцыя прайшла ў самых наведваемых месцах горада Чэрвеня і гарадскога пасёлка Смілавічы. У Чэрвені ля крамаў «Еўраопт» газету распаўсюджвалі валанцёры Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, у крамах «Трыо» і «Суседзі» - раённай арганізацыі «Беларускі саюз жанчын», каля раённай бальніцы і дзіцячага парка - кіраванне па адукацыі, спорту і турызму, на гарадскім рынку і па вул. Гарбачова працавалі прадстаўнікі БРСМ, у цэнтры горада - раённай арганізацыі «Белая Русь» і раённага аб'яднання прафсаюзаў. Мінакі спыняліся, цікавіліся акцыяй, некаторыя з задавальненнем фатаграфаваліся.
Як адзначалі жыхары раёна, многія з іх ужо прачыталі праграму ў газеце дома, для некаторых не лішні раз было азнаёміцца з цікавымі мерапрыемствамі ў дзень выбараў.
Многія паведамлялі, што ўжо прагаласавалі датэрмінова, але святочныя мерапрыемствы наведаюць абавязкова.

