
На Чарнаградскім участку №81 прадстаўлена выстава дзіцячых работ «Восеньская фантазія» і народных умельцаў «Вышыванка». Выбаршчыкі мелі магчымасць атрымаць асалоду ад творчасці і фантазій прадстаўленых вырабаў, атрымаць кансультацыю па іх вырабе, запазычыць ідэі для сваёй творчасці.

Турэцкi выбарчы ўчастак №82 арганізаваў для выбаршчыкаў выставу-прэзентацыю «Нашы дасягненні» і майстар-класы па дэкаратыўна-прыкладным мастацтве. Кожны, хто прыходзіў на выбарчы ўчастак, пасля галасавання абавязкова спыняўся каля кутка з вырабамі, з задавальненнем разглядаў работы, фатаграфаваў. Арганізатары выставы і майстар-класа прапаноўвалі выбаршчыкам і самім паспрабаваць вырабіць сувеніры з паперы.

На Студэнцкім участку для галасавання №76 працуе выстава работ тэхнічнай творчасці, вырабаў майстроў народных промыслаў. Перад уваходам на ўчастак разгарнуўся кірмаш-продаж прадукцыі Смілавіцкай валюшна-лямцавай фабрыкі, рыбгаса «Волма» і ААТ «Турэц». Дзеці, якія прыходзілі на ўчастак з бацькамі, не маглі прайсці міма палаткі з поп-корнам і салодкай ватай.



Людміла Рабецкая

