
Выбарчыя ўчасткі адкрыліся ў штатным рэжыме. Як адзначыла Лідзія Ярмошына, скаргаў ад нацыянальных назіральнікаў не паступала.
«Пакуль абстаноўка абсалютна спакойная, - сказала яна. - Думаю, актыўнасць і звязаныя з гэтым пэўныя спрэчкі будуць нарастаць па меры набліжэння да 20.00, да завяршэння галасавання».
Лідзія Ярмошына дадала, што за мінулую ноч, па дадзеных органаў унутраных спраў, здарэнняў, звязаных з выбарамі, з выбарчымі ўчасткамі, зафіксавана не было.
Падчас брыфінгу яна праінфармавала, што за перыяд выбарчай кампаніі паступіла 938 зваротаў з нагоды агітацыі, парадку падліку галасоў і г.д.

