Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
17 Лістапад 2019

Бальнічны выбарчы ўчастак №61 прыняў першых выбаршчыкаў

Бальнічны выбарчы ўчастак №61 Бярэзінскай выбарчай акругі №61 знаходзіцца ў актавай зале Чэрвеньскай цэнтральнай раённай бальніцы. Да васьмі раніцы выбарчая камісія на чале са старшынёй, галоўным урачом бальніцы Андрэем Прахарэнкам апячатала скрыні для галасавання і яшчэ раз выверыла спісы пацыентаў, якія знаходзяцца на лячэнні ў стацыянары на дзень выбараў і якія не прагаласавалі датэрмінова. На ўчастку працуе выстава медыцынскіх работнікаў.

- Галасаваць тут могуць толькі жыхары нашага раёна, якія на сённяшні дзень па стане здароўя апынуліся ў раённай бальніцы, — кажа Андрэй Уладзіміравіч. - На раніцу 17 лістапада такіх у спісе 84. Усе жыхары нашага раёна.

У 8 гадзін (нават у выхадны дзень жыццё ў бальніцы пачынаецца рана) на выбарчы ўчастак прыйшлі пацыенты. Члены камісіі даюць неабходныя тлумачэнні і выдаюць бюлетэні. Першым выбарчы ўчастак наведаў жыхар аг.Раванічы Сяргей Дзмітрук.

- Вядома, не планаваў дзень выбараў сустрэць на бальнічным ложку, але жыццё ўносіць свае карэктывы ў нашы планы і вось - трапіў на лячэнне ў тэрапеўтычнае аддзяленне. Дапамогу аказалі хутка і якасна — сказаў Сяргей Юр'евіч. - Добра, што ёсць такая магчымасць, калі знаходзішся нават у бальніцы, быць разам з краінай у такі адказны дзень.

Пакуль мы размаўлялі з маладым чалавекам, да ўчастковай камісіі ўтварылася чарга. Пасля ранішніх медыцынскіх працэдур пацыенты спяшаліся выканаць свой грамадзянскі абавязак.

- Я паступіла ў бальніцу 10 дзён таму з арытміяй, - кажа Ірына Мурашка таксама з аг. Раванічы. - Але ў Чэрвенскім шпіталі ў мяне выявілі падазрэнне на пнеўманію. Хутка аказалі кваліфікаваную дапамогу. Дзякуй адукаваным і выдатным спецыялістам нашай бальніцы.

Людміла Рабецкая

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць