Ужо на працягу некалькіх гадоў Іван Буслай ўваходзіць у лік самых запатрабаваных беларускіх артыстаў. І сёння ён працягвае шмат і паспяхова гастраляваць па краіне і за мяжой, а песні ў яго выкананні часта гучаць па радыё і тэлебачанні.
Пры ўсёй сваёй непаўторнасці кожны канцэрт Івана - няхай гэта будзе галоўная пляцоўка краіны ці маленькі правінцыйны клуб, - заканчваецца адным і тым жа: бурнымі авацыямі. Такімі ж бурнымі авацыямі выбаршчыкі суправаджалі кожную песню артыста.

