- Тое, што дзяржава надае вялікую ўвагу развіццю фізічнай культуры і спорту, добра відаць на прыкладзе Чэрвеня, - сказаў ён у гутарцы з карэспандэнтам «Раённага весніка». - У горадзе пабудаваны выдатны фізкультурна-аздараўленчы комплекс. У наступным годзе да абласных «Дажынак» зменіцца стадыён СДЮШАР, на якім «Колас» праводзіць хатнія матчы. Сёння я прагаласаваў з верай у тое, што гэты важны напрамак сацыяльнай палітыкі будзе і далей паспяхова развівацца ў краіне. У тым ліку, і пры актыўным удзеле дэпутацкага корпуса...
Адразу пасля галасавання Дзмітрый Чысты адправіўся ў фізкультурна-аздараўленчы комплекс, дзе ўжо сабраліся яго выхаванцы - футбалісты чэрвенскай міні-футбольнай каманды «Колас-Дарожнік». Сёння ім трэба будзе правесцi адказны матч юнацкага чэмпіянату Беларусі з камандай «Сталіца-Юні» (Мінск). Гульня пачнецца а 16 гадзіне.

