У майстроў хэнд-мейд ўжо вялікі вопыт продажу сваіх вырабаў на масавых мерапрыемствах. Напрыклад, нядаўна іх працы набылі многія ўдзельнікі раённых «Дажынак» у Раванічах.
На сённяшнім кірмашы кожны жадаючы за невялікую плату мог купіць не толькі сувенір, магніцік, абярэг, мяккую цацку, выраб з гліны або выраб з лазы, але і білецік бяспройгрышнай латарэі.
Больш за іншых пашанцавала хлопчыку, які выйграў супер-прыз. Што ў яркай скрынцы - засталося таямніцай, так як юны шчасліўчык, які прыйшоў на выбары разам з бацькамі, вырашыў адкрыць скрынку дома.
А каб выбаршчыкі і наведвальнікі выставы не засумавалі, падчас кірмашу выступіў яшчэ і вакальны калектыў пад кіраўніцтвам Дзяніса ГАЛАВЕНЧЫКА.
Прыгожыя ўборы, ўсмешкі, вясёлыя песні самадзейных артыстаў стварылі выдатны настрой ва ўсіх прысутных.
Наталля КАРАЛЬКЕВІЧ. Фота аўтара

