Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 846

18 Лістапад 2019

У Чэрвеньскім раёне стартавала акцыя «Не прапальвай сваё жыццё!»

Большасць пажараў, якія адбываюцца ў жылым сектары, здараюцца па прычыне неасцярожнага абыходжання з агнём. У гэтым спісе непатушаныя запалкі і свечкі, дзіцячая свавольства з агнём і так званая «п'яная цыгарэта».

Па статыстыцы, кожны другі пажар адбываецца з-за нядбайнага курэння. Таму падчас першага этапу акцыі «Не прапальвай сваё жыццё!» ратавальнікі Чэрвеньскага раёна ў чарговы раз нагадваюць людзям, як пазбегнуць сустрэчы з вогненнай стыхіяй.

Рухаючыся па маршруце бяспекі, работнікі МНС і актывісты БМГАВП на аўтавакзале і прыпыначных пунктах горада распавядалі жыхарам аб недапушчальнасці курэння ў доме. Таксама ратавальнікі пазнаёмілі грамадзян з аўтаномным пажарным апавяшчальнікам, які дапамагае вызначыць наяўнасць загарання на ранніх стадыях. А каб не выпусціць важныя моманты і трымаць карысную інфармацыю пад рукой, кожнаму ўдзельніку акцыі была ўручана тэматычная ўлётка.

Чэрвеньскі РАНС

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць