Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 846

19 Лістапад 2019

Мемарыяльны турнір па інтэлектуальных гульнях адбыўся ў Чэрвені

Турнір памяці Юрыя Мірановіча, капітана каманды «Вёска», аднаго з першых гульцоў у «Што? Дзе? Калі?», прайшоў у адзінаццаты раз.

 

Столькі гадоў гэтага выдатнага, разумнага, вясёлага чалавека ўжо, на вялікі жаль, няма з намі, а памяць пра яго па-сапраўднаму жывая. Пра гэта кажа і тое, што кожны год на турнір збіраюцца каманды, у тым ліку ў абавязковым парадку - «Парабелум», якую трэніраваў Юрый.

У суботу ў гімназіі сабраліся 5 каманд: адвечныя супернікі «Дарослыя» і «Вёска», а таксама «Парабелум», студэнцка-школьна-настаўніцкая зборная «Хіпі» і частка «Зорачкі», якая назвалася «Пятая каманда».

З пераменнай перавагай змагаліся за лідэрства смiлаўчане з «вясковымi» чэрвенцамi. У гэтую барацьбу часта і паспяхова ўкліньваюцца больш юныя гульцы.

Але ў выніку вопыт ўсё-такі ўзяў сваё. У ЧГК, якая была яшчэ і 1-м турам чэмпіянату вобласці сярод дарослых, перамаглі «Дарослыя».

У «Эрудыт-квартэце» «Вёска», па пачатку з'ехаўшы «у мінус», змагла ўзяць сябе ў рукі і пры дапамозе вытрымкі і запасу ведаў у выніку перамагла ўсіх супернікаў.

Галоўны кубак турніру - у «Дарослых», так як вынік ЧГК больш статусны, чым вынік «Эрудыт-квартэта».

Арганізатары турніру дзякуюць вядучаму Ігару Сячко за правядзенне гульні.

Наталля КАРАЛЬКЕВІЧ. Фота аўтара

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць