Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 846

20 Лістапад 2019

Чэрвеньскі райкам БРСМ дзякуе валанцёрам будаўнічага ліцэя за дапамогу ў правядзенні выбараў

Актывісты БРСМ і валанцёры Чэрвеньскага будаўнічага прафесійнага ліцэя актыўна ўдзельнічалі ў правядзенні выбарчай кампаніі, якая скончылася нядаўна.

Першы сакратар райкама БРСМ Павел КЛЫНДЗЮК распавёў, што перад выбарамі хлопцы-ліцэісты і маладыя выкладчыкі ўдзельнічалі ў пікетах па падтрымцы кандыдатаў, дапамагалі распаўсюджваць агітацыйную друкаваную прадукцыю, запрашалi грамадзян прыйсці на выбарчыя ўчасткі.

Непасрэдна 17 лістапада, у дзень выбараў, на Мінскім выбарчым участку для галасавання № 56 ліцэісты падрыхтавалі канцэртную праграму і ўвесь дзень стваралі прыйшоўшым галасаваць добры настрой.

Павел адзначыў вакалістку Дзіяну Калькiну, танцавальную групу (Ангеліна Агапкiна, Дар'я Валодзіна, Паліна Сенькіна, Крысціна Стрычык і Дыяна Іваненка).

Акрамя таго, Паліна Сенькіна і Дар'я Валодзіна былі валанцёрамі і дапамагалі пажылым грамадзянам, інвалідам, людзям са слабым здароўем, аслабленым зрокам і слыхам.

Хлопцы праявілі клопат аб суграмадзянах і неабыякавасць да адбываючыхся ў краіне падзей.

Наталля КАРАЛЬКЕВІЧ. Здымкі Паўла КЛЫНДЗЮКА

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць