Станіслаў Ласкутнiкаў, навучэнец ліцэя, перамог накаўтам ў другім раўндзе. Андрэй Радзівонаў, навучэнец ліцэя, перамог па ачках, 3:0.
Стаса і Андрэя трэніруе Сяргей СЕРАК.
Кірыл Сайко, вучань СШ №4, перамог па ачках, 3:0 (трэнер Яўгенiя Дабратворская).
Спартыўны клуб «Бронкс» некалькі разоў на год праводзіць свой турнір. У асноўным запрашаюць пачаткоўцаў байцоў і тых, хто жадае паспрабаваць сілы ў адзінаборствах. Турнір так і назвалі - «Разборкі ў Бронксе».
Байцы клуба «СВЕТАГОРЪ» удзельнічаюць у «разборцы» не ў першы раз. Турнір зручны тым, што спартсмены падбіраюцца па вазе і, у першую чаргу, па вопыце баявой практыкі. Гэта выключае магчымасць траплення менш вопытнага байца на бой з больш дасведчаным.
Хлопцы, якія ўдзельнічалі ў нядзельных «разборках», займаюцца нядаўна, з верасня. Гэта былі першыя іх выхады ў рынг.
Сяргей СЕРАК адзначыў, што вельмі задаволены вынікам: «Рады нават не столькі медалям, колькі іх адносінам і паводзінам у рынгу. Ніхто не збаяўся, ня даў задні ход. У выніку - перамога!»
Наталля КАРАЛЬКЕВІЧ. Фота Сяргея СЕРАКА

