Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 846

22 Лістапад 2019

І цёпла, і эканомна: у Чэрвені ўрачыста адкрылі новую гарадскую кацельню

Адзін з найбуйнейшых у сістэме жыллёва-камунальнай гаспадаркі Міншчыны цеплакрыніц на мясцовых відах паліва пабудавала па праекце міжнароднага банка рэканструкцыі і развіцця «Выкарыстанне драўнянай біямасы для цэнтралізаванага цеплазабеспячэння» Літоўскае закрытае акцыянернае таварыства «Enerstena».

Адкрываючы ўрачыстасць, генеральны дырэктар дзяржаўнага аб'яднання «Жыллёва-камунальная гаспадарка Мінскай вобласці» Васіль Шашок адзначыў, што ўвод гэтага аб'екта ў эксплуатацыю не толькі даў магчымасць палепшыць якасць жыцця чэрвенцаў, але і стаў важным крокам у рамках рэалізацыі пастаўленай кіраўніком дзяржавы задачы па забеспячэнню энергетычнай незалежнасці краіны. Па папярэдніх падліках, новая кацельня, аснашчаная кандэнсацыйным эканамайзерам вытворчасці кампаніі «Enerstena» - першымі ўстаноўкамі падобнага тыпу ў Беларусі, будзе на 30 адсоткаў эканомней, чым старая. Такі эфект дадуць выкарыстанне ў якасці паліва драўнянай дранкі, атрыманне амаль чвэрці цеплавой энергіі за кошт адводзiмых дымавых газаў і замена цеплавых сетак працягласцю 8,5 кіламетра. Пры гэтым на аб'екце дадаткова ўстаноўлены два газавыя катлы. Іх мяркуецца выкарыстаць у выпадку неабходнасці рамонту асноўнага абсталявання, або падчас моцных маразоў.

... Шчырую ўдзячнасць усім, чыімі высілкамі быў рэалізаваны праект, выказаў намеснік старшыні Дзяржстандарту - дырэктар Дэпартамента па энергаэфектыўнасці Міхаіл Малашанка. Ён звярнуў увагу на тое, што новая кацельня ў Чэрвені, акрамя ўсіх сваіх эканамічных пераваг, мае прывабны выгляд і вонкава больш падобная на гандлёвы цэнтр.

- Спачатку былі тыя, хто ставіўся да будаўніцтва такой кацельні з недаверам, - распавёў ён. - Маўляў, якія мясцовыя віды паліва, навошта нам вяртацца ў 18-19 стагоддзе, да печкі? А вось паглядзіце, як выглядае «печка» дваццаць першага стагоддзя!

Дырэктар ЗАТ «Enerstena» Лаймонас Кучынскас перадаў сімвалічны ключ ад кацельні намесніку старшыні Чэрвеньскага райвыканкама Аляксандру Гадуну.

Затым яны разам з генеральным дырэктарам дзяржаўнага аб'яднання «Жыллёва-камунальная гаспадарка Мінскай вобласці» Васілём Шашком перарэзалі чырвоную стужку на ўваходзе ў будынак.

Завяршылася ўрачыстасць экскурсіяй па кацельні, падчас якой Лаймонас Кучынскас падрабязна распавёў пра тое, як яна працуе.

Ігар Адамовіч. Фота аўтара

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць