У першую чаргу звярнулі ўвагу на юных удзельнікаў дарожнага руху. У пятніцу дырэктар «Таксі 207» Андрэй Парфімовіч і старшы інспектар ДПС ДАІ Чэрвеньскага РАУС Алег Хайка раздалі каля 200 флікераў вучням Лядзенскай і трэцяй гарадской школ. Да канца лістапада іх таксама атрымаюць пасажыры «Таксі 207», работнікі розных арганізацый раёна.
- Спадзяюся, што наш удзел у акцыі дапаможа ўмацаваць дарожную бяспеку ў раёне, - кажа Андрэй Парфімовіч. - Для нас, вадзіцеляў, таксама вельмі важна, каб пешаходы былі прыкметныя ў цемры.
Ігар Адамовіч. Фота аўтара

