Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 846

25 Лістапад 2019

Выстава, прысвечаная Святой блажэннай Валянціне Мінскай адкрылася ў Чэрвеньскім раённым Цэнтры культуры і вольнага часу

Пачалася яна з Акафіста Святой Валянціне, які адслужыў настаяцель храма Свяціцеля Мікалая Цудатворца, протаіерэй Аляксандр Лазоўскі.

На выставе прадстаўлена 35 карцін, напісаных у перыяд правядзення ІІІ Міжнароднага мастацкага пленэру «Святасць зямлі Беларускай», прысвечанага блажэннай Валянціне Мінскай і Году малой радзімы ў Беларусі, а таксама 80 фатаграфій, якія захавалі зямное жыццё святой Валянціны Мінскай, і падзеі, звязаныя з матухнай пасля яе спачынку.

Аб зямным шляху святой Валянціны распавёў вернік Мінскага кафедральнага сабора Уладзімір. Ён распавёў прысутным аб тым, як стваралася выстава.

Фотаздымкі - сведчанні таго, як і сёння дапамагае святая Валянціна тым, хто просіць у яе аб дапамозе. Уладзімір прывёў некаторыя прыклады цудоўнай дапамогі людзям.

- Сёння людская плынь не спыняецца да магілы святой Валянціны, - сказаў ён. - Хтосці плача, хтосці каецца, хтосці пра штосцi просіць. Ля магілы льюцца апавяданні пра тое, як каму дапамагла блажэнная Валянціна. Для мяне напрыклад, было дзіўным тое, як яна дапамагае бяздзетным сем'ям у дзетараджэння. Ёсць людзі, якія пра гэта распавядалі. Ёсць нават пісьмовыя сведчанні шлюбных пар пра гэта. Ёсць і факты дапамогі святой ў адмове ад згубных звычак тым, хто сам не мог з гэтым справіцца.

Людзі на магіле святой распавядаюць пра гэта, дзеляцца сваёй радасцю аб аздараўленні.

Яшчэ пра многія іншыя цікавыя факты жыцця святой і дапамогі яе людзям пасля заканчэння яе зямнога шляху распавёў Уладзімір.

Арганізатары выставы падалі брашуры, прысвечаныя жыццяпісу матухны, і абразкі з абліччам святой Валянціны Мінскай для раздачы наведвальнікам. Выстава будзе працаваць да 2 снежня.

Таццяна Марцьянава. Фота аўтара

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць