Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 846

25 Лістапад 2019

Добра адпачывае той, хто добра працуе: чэрвеньскія перадавікі жніва-2019 пабывалі ў клубе «Мэдысан»

Штогод лепшых маладых камбайнераў раёна ўзнагароджваюць паездкай на боўлінг у клуб «Мэдысан». Гэтай восенню там разам з лідарамі прафсаюза і БРСМ пабывалі Андрэй Ігнатовіч і іншыя героі жніва-2019.

Паездка на спаборніцтва па боўлінгу стала добрай восеньскай традыцыяй. БРСМ і прафсаюз работнікаў аграпрамысловага комплексу ўжо восьмы раз збірае маладых перадавікоў на такія сустрэчы. Лепшыя маладыя камбайнеры і вадзіцелі, удзельнікі абласной акцыі «Маладая Міншчына - за ўраджай!», атрымліваюць магчымасць выдатна адпачыць у нефармальнай абстаноўцы.

У кожнага ўжо ёсць вопыт імкнення да перамогі: бо гэтыя хлопцы - уладальнікі тытулаў лепшых аграрыяў у сваіх раёнах. Таму кожны год хлопцы з вялікім азартам і спартыўным запалам змагаюцца за тое, каб атрымаць званне пераможцаў турніры па боўлінгу.

Як адзначыў Андрэй Ігнатовіч, гульня далася яму лёгка: «З першага разу выбіў страйк!»

Наталля КАРАЛЬКЕВІЧ. Фота Ларысы Яфіменка

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць