- Значны рост у гэтым кірунку адбыўся за кошт павелічэння экспарту іншых дзелавых паслуг унітарным прадпрыемствам «Нафтабітумны завод», - удакладніў ён.
Сёння на пасяджэнні Чэрвеньскага райвыканкама абмяркоўваліся вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна за 9 месяцаў 2019 года. У яго рабоце прынялі ўдзел першы намеснік міністра сувязі і інфарматызацыі Сяргей Несцяровіч, дырэктар Мінскага філіяла РУП «Белпошта» Жанна Шабека і дырэктар Мінскага філіяла РУП «Белтэлекам» Андрэй Жаркевіч.
Як адзначыў старшыня райвыканкама Віталь Казлоў, па выніках дзевяці месяцаў бягучага года ў Чэрвеньскім раёне забяспечана выкананне пяці з сямі прагнозных паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця: па вытворчасці валавой прадукцыі сельскай гаспадаркі, аб'ёме будаўніча-мантажных работ, рознічнага тавараабароту гандлю, экспарту тавараў і паслуг. Разам з тым, адзначаецца адток прамых замежных інвестыцый, колькасць працаўладкаваных грамадзян на зноў створаныя працоўныя месцы склала 70 чалавек пры заданні 90. Менавіта таму ён акцэнтаваў увагу на больш плённай працы з замежнымі інвестарамі, а таксама з суб'ектамі малога і сярэдняга бізнесу.
Па выніках пасяджэння райвыканкама быў прыняты шэраг рашэнняў, накіраваных на ўстойлівае сацыяльна-эканамічнае развіццё раёна і выкананне прагнозных паказчыкаў.

