У лістападзе 1812 г. пад Барысавам сышліся дзве вялікія арміі. На беразе Бярэзіны каля вёсак Студзёнка і Брылі вырашаўся лёс Напалеона, французскай арміі і ўсёй Еўропы.
Штогод фестываль ілюструе падзеі пераправы Напалеона праз Бярэзіну. У аднаўленні пераследу рускай арміяй войскаў Напалеона ўдзельнічаюць 55 гістарычных клубаў з Беларусі, Расіі, Францыі, Галандыі і Польшчы.
Усяго «Бярэзіна-2019» сабрала ў гэтым годзе ў Барысаве больш за 5000 чалавек.
Перад пачаткам ваенна-гістарычнай рэканструкцыі на Брылёўскім полі ўсклалі кветкі да помнікаў французскіх і рускіх салдат, помніка-манумента і памятнага знаку «Смутак і пакланенне».
Бітва на Бярэзіне стала апошняй у расійскай кампаніі Напалеона. Галоўная задача рускіх войскаў на рэканструкцыі - захапіць вёску і перашкаджаць пераправе французаў па мосце.
Важная роля на поле - у музыкаў: у часы Напалеона аркестры натхнялі войскі маршамі падчас ваенных дзеянняў. На фестывалі ад французаў выступаў аркестр парашутнага палка з Тулузы, ад Беларусі - ўзорна-паказальны аркестр Узброеных сіл РБ.
Акрамя ўсяго іншага, у гэты дзень больш за 80 чалавек пераплылі раку Бярэзіна ў Барысаве. У шасціградусны мароз плылі беларусы, расiяне, французы і палякі. 207 гадоў прыкладна ў гэтым месцы 400 французскіх пантанераў наводзілі пераправу праз Бярэзіну пры марозе -23. Гэта было вельмі самааддана, і выжыў тады толькі адзін з іх.
Хлопцы з Лядзенскай школы, актывісты СШ №4, па адным прадстаўніку гімназіі і СШ №3, а таксама ліцэісты-байцы клуба «Патрыёт» з вялікай цікавасцю сачылі за падзеямі гістарычнай рэканструкцыі.
Як адзначыў першы сакратар райкама БРСМ Павел КЛЫНДЗЮК, неабходна падзякаваць адміністрацыi устаноў, дзе вучацца дзеці, за актыўнае супрацоўніцтва, узаемадзеянне і падтрымку ўсіх ідэй БРСМ, дзякуючы чаму юнакі і дзяўчаты могуць наведваць падобныя мерапрыемствы.
Наталля КАРАЛЬКЕВІЧ. Фота Данііла Табалевіча

