Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 841

Навіны рэспублікі

Лукашэнка анансаваў нараду з сілавым блокам краіны

21 Люты 2019

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння, прымаючы з дакладам генеральнага пракурора Аляксандра Канюка, даручыў яму падключыцца да падрыхтоўкі нарады з сілавым блокам краіны, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Ключавой задачай урада ў 2019 годзе будзе павышэнне эфектыўнасці дзяржсектара - Румас

19 Люты 2019

Ключавой задачай урада ў 2019 годзе будзе павышэнне эфектыўнасці і канкурэнтаздольнасці дзяржсектара, заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас на пасяджэнні Савета Міністраў, дзе абмяркоўваюцца вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця ў 2018 годзе, ацэнка першага квартала і выкананне ключавых параметраў 2019 года, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Лукашэнка: Беларусь заўсёды будзе надзейным партнёрам ЕС і разлічвае на ўзаемнасць

18 Люты 2019

Беларусь заўсёды будзе надзейным партнёрам Еўрапейскага саюза і разлічвае, што такі падыход у двухбаковых адносінах будзе ўзаемным. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы з еўрапейскім камісарам па бюджэце і чалавечых рэсурсах Гюнтэрам Этынгерам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Ва ўрадзе разгледзелі прапановы па спрашчэнні падатковай сістэмы

14 Люты 2019

Ва ўрадзе адбылося пасяджэнне рабочай групы для падрыхтоўкі прапаноў аб спрашчэнні падатковай сістэмы Беларусі, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт Савета Міністраў.

Польшча высока ацэньвае ўклад Беларусі ў мінскія пагадненні - Чапутовіч

13 Люты 2019

Польшча падтрымлівае працэс паляпшэння адносін Беларусі і ЕС.

Лукашэнка: у два перадвыбарныя гады трэба паказаць людзям уменне вырашаць праблемы

12 Люты 2019

У два перадвыбарныя гады трэба паказаць людзям уменне вырашаць праблемы. Аб гэтым заявіў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, назначаючы сёння памочнікаў Прэзідэнта і ўзгадняючы назначэнне кіраўнікоў мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Сусветны банк станоўча ацаніў супрацоўніцтва з Беларуссю ў сферы лясной гаспадаркі

11 Люты 2019

Сусветны банк станоўча ацэньвае ход рэалізацыі праекта "Развіццё ляснога сектара Рэспублікі Беларусь". Аб гэтым у час сустрэчы з кіраўніцтвам Міністэрства лясной гаспадаркі заявіў кіраўнік прадстаўніцтва Сусветнага банка ў Беларусі Алекс Крэмер, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінлясгаса.

Катулін: II Еўрапейскія гульні павінны стаць святам для ўсёй краіны

08 Люты 2019

II Еўрапейскія гульні павінны стаць святам для ўсёй краіны, для кожнага яе жыхара, заявіў сёння журналістам дырэктар фонду "Дырэкцыя II Еўрапейскіх гульняў 2019 года" Георгій Катулін. Ён прыняў удзел у прэзентацыі ў Парку высокіх тэхналогій афіцыйнага мабільнага дадатку Гульняў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандра Раманоўская заваявала залаты медаль на ЧС па фрыстайле ў ЗША

07 Люты 2019

Беларуская фрыстайлістка Аляксандра Раманоўская заваявала залаты медаль на чэмпіянаце свету ў лыжнай акрабатыцы, які праходзіць у шматфункцыянальным цэнтры Парк-Сіці (ЗША), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Беларусь нацэлена на больш цеснае супрацоўніцтва з Італіяй - Румас

06 Люты 2019

Беларусь нацэлена на больш цеснае супрацоўніцтва з Італіяй. Аб гэтым ішла размова сёння на сустрэчы прэм'ер-міністра Беларусі Сяргея Румаса з намеснікам старшыні Савета міністраў Італіі, міністрам эканамічнага развіцця, працы і сацыяльнай палітыкі Луіджы Ды Маё, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Інвестыцыйныя прапановы

    Турыстычныя аб'екты раёна

    скінуць