Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30

Навіны рэспублікі

Акцыя «Чысты лес» пройдзе ў Беларусі 19 кастрычніка

09 Кастрычнік 2019

Рэспубліканская добраахвотная акцыя "Чысты лес" пройдзе ў Беларусі 19 кастрычніка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства лясной гаспадаркі.

Золатавалютныя рэзервы Беларусі склалі $8,8 млрд

08 Кастрычнік 2019

Міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі на 1 кастрычніка, паводле папярэдніх даных, склалі $8 млрд 830,9 млн (у эквіваленце), паведамілі БЕЛТА ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязей Нацыянальнага банка.

У перапісе насельніцтва Беларусі прынялі ўдзел ужо больш за 500 тыс. чалавек

07 Кастрычнік 2019

У перапісе насельніцтва Беларусі на 9.00 6 кастрычніка прынялі ўдзел 505,1 тыс. чалавек, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

Адзіную сістэму ўліку рэсурсаў ЖКГ распрацоўваюць у Беларусі

04 Кастрычнік 2019

Адзіную цэнтралізаваную сістэму ўліку рэсурсаў ЖКГ распрацоўваюць у Беларусі. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам дырэктар Інстытута жыллёва-камунальнай гаспадаркі Вадзім Кіцікаў перад пачаткам міжнароднай канферэнцыі "Навукова-тэхнічны прагрэс у жыллёва-камунальнай гаспадарцы", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Краіны ЕАЭС падпісалі пратакол аб пераразмеркаванні ўвазных мытных пошлін

03 Кастрычнік 2019

Краіны Еўразійскага эканамічнага саюза падпісалі пратакол аб пераразмеркаванні ўвазных мытных пошлін, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Еўразійскай эканамічнай камісіі. У адпаведнасці з дакументам нарматыў адлічэння ўвазных пошлін на карысць Беларусі павялічаны.

Беларусь плануе павялічыць да 2025 года транзітную перавозку грузаў у тры разы да 1 млн кантэйнераў

02 Кастрычнік 2019

Беларусь плануе павялічыць да 2025 года аб'ёмы перавозкі грузаў у кантэйнерах у тры разы - да 1 млн кантэйнераў у год. Аб гэтым заявіў міністр транспарту і камунікацый Беларусі Аляксей Аўраменка на міжнародным форуме "Транзітны патэнцыял Еўразійскага кантынента" ў Ерэване, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінтранса.

Урад Беларусі разлічвае на ўдзел Германіі ў развіцці адносін з ЕС

01 Кастрычнік 2019

Урад разлічвае на ўдзел Германіі ў развіцці адносін Беларусі з Еўрапейскім саюзам, заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас сёння на сустрэчы з паслом Германіі ў Беларусі Манфрэдам Хутэрэрам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Мінфін рыхтуе новы праект указа з адвязкай дзяржпошліны ад тэхагляду і платай па месяцах

30 Верасень 2019

Міністэрства фінансаў рыхтуе праект указа "Аб плаце за карыстанне аўтамабільнымі дарогамі і асобнымі элементамі вулічна-дарожнай сеткі". Ён прадугледжвае адвязку дзяржпошліны ад тэхагляду і магчымасць плаціць па месяцах, паведамілі БЕЛТА ў Мінфіне.

«Белнафтахім» будзе прытрымлівацца стратэгіі паэтапнай карэкціроўкі цэн на паліва

27 Верасень 2019

"Белнафтахім" будзе прытрымлівацца стратэгіі паэтапнай карэкціроўкі цэн на аўтамабільнае паліва, паведаміў журналістам намеснік старшыні канцэрна Уладзімір Сізоў на міжнароднай галіновай канферэнцыі "Рынак нафтапрадуктаў і газу Рэспублікі Беларусь: вытворчасць, трэйдынг, розніца", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Лукашэнка пра адносіны Беларусі з Украінай: яны залежаць толькі ад нас саміх

27 Верасень 2019

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка правёў сёння сустрэчу з прадстаўнікамі ўкраінскіх СМІ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць