Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
03 Верасень 2020

Абмежаванні на наведванне лясоў дзейнічаюць у пяці раёнах Беларусі

Абмежаванні на наведванне лясоў дзейнічаюць у пяці раёнах Беларусі. Такая інфармацыя размешчана на сайце Міністэрства лясной гаспадаркі, паведамляе БЕЛТА.

Абмежаванні ўведзены ў трох раёнах Мінскай вобласці (Любанскім, Слуцкім, Старадарожскім) і двух - Гомельскай (Ельскім і Акцябрскім).

Рашэнні па ўвядзенні і зняцці забароны на наведванне лясоў прымаюць мясцовыя органы ўлады па хадайніцтве лесагаспадарчых устаноў або раённых аддзелаў па надзвычайных сітуацыях. Абмежавальныя меры ўводзяцца ў выпадку высокага класа пажарнай небяспекі. Галоўная мэта забароны на наведванне лясоў - забеспячэнне бяспекі грамадзян, захаванасці іх маёмасці, а таксама ляснога фонду.

На сайце Міністэрства лясной гаспадаркі размешчана інтэрактыўная карта забарон і абмежаванняў на наведванне лясоў. Парушэнне патрабаванняў пажарнай бяспекі ў лясах і на тарфяніках або забароны на іх наведванне без нанясення ўрону прыводзіць, згодна з арт. 15.29 КоАП, да папярэджання або накладання штрафу да 25 базавых велічынь (1 БВ - Br27).

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць