Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
24 Люты 2022

Беларусь зацікаўлена ў нарошчванні паставак тэхнікі ў Манголію

Беларусь зацікаўлена ў нарошчванні паставак тэхнікі ў Манголію. Аб гэтым паведаміў карэспандэнту БЕЛТА прэс-сакратар Міністэрства прамысловасці Алег Слепчанка.

У Мінпраме сёння прайшла сустрэча міністра прамысловасці Пятра Пархомчыка з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Манголіі ў Беларусі Батсухійнам Баярсайханам. У ходзе перагавораў абмяркоўваліся актуальныя пытанні супрацоўніцтва.

"Бакі пацвердзілі ўзаемную зацікаўленасць і гатоўнасць да рэалізацыі новых праектаў у частцы паставак беларускай прадукцыі на рынак Манголіі", - сказаў прэс-сакратар.

У ходзе сустрэчы Пётр Пархомчык падзякаваў паслу за ўсебаковую падтрымку ў рэалізацыі сумесных беларуска-мангольскіх праектаў і актыўнае садзейнічанне развіццю ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва паміж краінамі.

БелТА

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць