Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
13 Кастрычнік 2022

Беларусь і Таджыкістан падпісалі пагадненне аб сістэме садзейнічання ўзаемнаму гандлю

Старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта Беларусі Уладзімір Арлоўскі і начальнік Мытнай службы пры ўрадзе Таджыкістана Хуршэд Карымзада падпісалі пагадненне аб сістэме садзейнічання ўзаемнаму гандлю паміж дзвюма краінамі ў час афіцыйнага візіту дзяржаўнай дэлегацыі Беларусі на чале з Прэзідэнтам Беларусі ў Таджыкістан, паведамілі БЕЛТА ў ДМК.

"Пагадненне распрацавана ў мэтах удасканалення дагаворна-прававой базы двухбаковага супрацоўніцтва ў мытнай сферы, а яго нормы накіраваны на развіццё і паскарэнне тавараабароту паміж Беларуссю і Таджыкістанам. Таксама дакумент накіраваны на павышэнне якасці мытнага адміністравання праз абмен дакладнай інфармацыяй аб перамяшчэнні тавараў і транспартных сродкаў у сістэме садзейнічання ўзаемнаму гандлю" - расказалі ў ДМК.

Практычная рэалізацыя палажэнняў дакумента будзе садзейнічаць спрашчэнню міжнароднага гандлю, стварэнню спрыяльных умоў для ўдзельнікаў знешнеэканамічнай дзейнасці, а таксама павышэнню канкурэнтаздольнасці суб'ектаў гаспадарання.

БелТА

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць