Масавая ўборка збожжавых завяршаецца ў Беларусі, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.
Па дадзеных на 23 жніўня, збожжавыя і зернебабовыя культуры прыбраныя з 1,94 млн. га, што складае 96,4% запланаванай плошчы. Усяго па краіне намалочана больш 5,12 млн. т збожжа пры сярэдняй ураджайнасці 26,4 ц/га. У 2017 годзе па стане на 23 жніўня аграрыі намалацілі больш за 7 млн т збожжа.
Ўборачная кампанія практычна завяршылася ў Брэсцкай і Мінскай абласцях: там прыбрана 98,8% пасяўных плошчаў. У Гродзенскай вобласці ўраджай сабраны з 98,3%, у Магілёўскай - з 96,3%. У Гомельскай вобласці работы завершаны на 95,3% пасяўных плошчаў, у Віцебскай - на 89,8%.

