Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 841

07 Люты 2019

Аляксандра Раманоўская заваявала залаты медаль на ЧС па фрыстайле ў ЗША

Беларуская фрыстайлістка Аляксандра Раманоўская заваявала залаты медаль на чэмпіянаце свету ў лыжнай акрабатыцы, які праходзіць у шматфункцыянальным цэнтры Парк-Сіці (ЗША), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Лыжныя акрабаты спаборнічалі ў Дзір-Вэлі, і Аляксандра Раманоўская атрымала ад суддзяў у фінале 113,18 бала. Расіянка Любоў Нікіціна з рэзультатам 89,88 бала заняла другое месца. Нікіціна паказала аднолькавы рэзультат з кітаянкай Ксю Ментаа, якая лідзіравала пасля кваліфікацыі, але азіяцкая спартсменка размясцілася на трэцім радку падагульняючага пратакола па дадатковых паказчыках. Расіянка лепш за кітаянку выканала скачок у паветры.

Для Аляксандры Раманоўскай гэта першы залаты медаль дарослага чэмпіянату свету, раней беларуска двойчы перамагала на юніёрскім першынстве планеты. У актыве Сашы таксама першае месца на этапе Кубка свету ў студзені 2015 года ў Лейк-Плэсідзе (ЗША).

У спаборніцтвах сярод мужчын на чэмпіянаце свету ў лыжнай акрабатыцы перамог расіянін Максім Бураў - 130,09 бала. Другое месца ва ўкраінца Аляксандра Абраменкі - 126,24 бала. Трэцім стаў Ной Рот са Швейцарыі - 125,22.

Алімпійскі чэмпіён Сочы Антон Кушнір з Беларусі заняў у Дзір-Вэлі восьмае месца - 114,93 бала. Беларус Дзімтрый Мазуркевіч у падагульняючым пратаколе 16-ы - 93,55 бала, яго партнёр у зборнай Максім Гусцік з рэзультатам 79,74 стаў 20-м.

Адзін з лідараў жаночай беларускай каманды, уладальнік залатой узнагароды зімовай Алімпіяды ў Пхёнчхане, Ганна Гуськова чэмпіянат свету ў ЗША прапускала з-за траўмы.

На сусветным форуме лыжныя акрабаты разыграюць таксама медалі ў камандным турніры, які адбудзецца 8 лютага.-0-

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць