Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 841

07 Сакавік 2019

Золатавалютныя рэзервы Беларусі склалі $7,1 млрд

Міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі на 1 сакавіка, паводле папярэдніх даных, склалі $7 млрд 95,1 млн (у эквіваленце), паведамілі БЕЛТА ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязей Нацыянальнага банка.

За люты золатавалютныя рэзервы выраслі на $77,5 млн (на 1,1 працэнта) пасля зніжэння ў студзені на $139,9 млн (на 2 працэнты).

У лютым урад і Нацыянальны банк выканалі знешніх і ўнутраных абавязацельстваў у замежнай валюце на суму прыкладна $431 млн.

Павелічэнню ўзроўню золатавалютных рэзерваў у лютым садзейнічалі купля замежнай валюты Нацыянальным банкам на таргах ААТ "Беларуская валютна-фондавая біржа", паступленне замежнай валюты ў бюджэт, у тым ліку ад спагнання экспартных пошлін на нафту і нафтапрадукты, паступленне сродкаў ад продажу Нацбанкам аблігацый, намініраваных у замежнай валюце.

Згодна з асноўнымі напрамкамі грашова-крэдытнай палітыкі на 2019 год аб'ём міжнародных рэзервовых актываў на 1 студзеня 2020 года павінен скласці не менш як $7,1 млрд.

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць