Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 841

29 Красавік 2019

Чыстая нафта па «Дружбе» ў Беларусь яшчэ не паступіла, перагаворы прадаўжаюцца ў Маскве

Чыстая нафта па нафтаправодзе "Дружба" ў Беларусь яшчэ не паступіла, перагаворы з расійскім бокам прадаўжаюцца сёння ў Маскве, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе канцэрна "Белнафтахім".

"Спецыялістамі арганізацый па нафтаправодным транспарце - ААТ "Гомельтранснафта Дружба" і "Полацктранснафта Дружба" - прыняты ўсе тэхнічныя меры для хутчэйшага атрымання чыстай нафты з расійскага пункта Унеча. Цяпер у трубаправодзе на беларускай тэрыторыі па-ранейшаму знаходзіцца нафта з перавышэннем у саставе нарматыву хлорарганікі. Прапампоўка чыстай нафты па "Дружбе" не пачалася", - праінфармавалі ў "Белнафтахіме".

НПЗ па-ранейшаму працуюць на зніжанай вытворчай загрузцы.

"Канцэрнам і арганізацыямі вядзецца штодзённы ўлік недаатрыманых даходаў з-за зніжэння загрузкі НПЗ, прыпынення экспарту нафтапрадуктаў, рамонту абсталявання і іншых мер, прынятых з-за пастаўкі няякаснай нафты", - адзначылі ў прэс-службе.

Вядзецца таксама ацэнка неналежнага выканання расійскімі контрагентамі дагаворных абавязацельстваў.

"Работа па ўрэгуляванні сітуацыі з пастаўкамі няякаснай расійскай нафты па магістральным нафтаправодзе "Дружба" прадаўжаецца. Сёння дэлегацыя канцэрна "Белнафтахім" на чале з намеснікам старшыні канцэрна Уладзімірам Сізовым знаходзіцца ў Маскве, дзе на базе Мінэнерга РФ будуць прадоўжаны перагаворы з удзелам расійскіх нафтавых кампаній", - дадалі ў прэс-службе.

Як паведамлялася, "Белнафтахім" 19 красавіка заявіў аб рэзкім пагаршэнні якасці расійскай нафты Urals, якая паступае транзітам ва ўчастак магістральнага нафтаправода ААТ "Гомельтранснафта Дружба". Сістэма нафтаправода "Дружба" забяспечвае пастаўкі нафты на беларускія НПЗ і транзіт нафты ў Еўропу праз Беларусь па двух напрамках - праз Польшчу і Украіну. На гэты час Польшча і Украіна спынілі транзіт нафты. 26 красавіка ў Мінску прайшлі перагаворы з удзелам Беларусі, Расіі, Украіны і Польшчы па ўрэгуляванні сітуацыі з няякаснай расійскай нафтай.

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць