Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 841

04 Май 2019

Золатавалютныя рэзервы Беларусі выраслі да амаль $7,6 млрд

Міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі на 1 мая, паводле папярэдніх даных, склалі $7 млрд 568,4 млн (у эквіваленце), паведамілі БЕЛТА ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязей Нацыянальнага банка.

За красавік золатавалютныя рэзервы выраслі на $322,7 млн (на 4,5 працэнта) пасля росту ў сакавіку 2019 года на $150,5 млн (на 2,1 працэнта).

У красавіку ўрадам і Нацыянальным банкам выканана знешніх і ўнутраных абавязацельстваў у замежнай валюце на суму каля $220 млн.

Павелічэнню ўзроўню золатавалютных рэзерваў у красавіку садзейнічалі купля замежнай валюты Нацыянальным банкам на таргах ААТ "Беларуская валютна-фондавая біржа", паступленне замежнай валюты ў бюджэт, у тым ліку ад спагнання экспартных пошлін на нафту і нафтапрадукты, паступленне сродкаў ад продажу Міністэрствам фінансаў і Нацбанкам аблігацый, намініраваных у замежнай валюце.

Згодна з Асноўнымі напрамкамі грашова-крэдытнай палітыкі на 2019 год, аб'ём міжнародных рэзервовых актываў на 1 студзеня 2020 года павінен скласці не менш як $7,1 млрд.

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць