Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
17 Ліпень 2019

Пачаўся рабочы візіт Лукашэнкі ў Расію

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыбыў з рабочым візітам у Расійскую Федэрацыю. Самалёт кіраўніка дзяржавы зрабіў пасадку ў аэрапорце Санкт-Пецярбурга Пулкава, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У Санкт-Пецярбургу Аляксандр Лукашэнка разам з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным 18 ліпеня прыме ўдзел у пленарным пасяджэнні VI Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі. Акрамя таго, запланаваны час для двухбаковых перагавораў кіраўнікоў дзяржаў. У цэнтры ўвагі будуць пытанні развіцця гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Расіяй. Бакі таксама абмяркуюць узаемадзеянне ў рамках Саюзнай дзяржавы.

Сёння прэзідэнты сустракаюцца ў нефармальнай абстаноўцы.

Асноўныя мерапрыемствы форуму рэгіёнаў пачаліся 17 ліпеня. На секцыях будуць разглядацца пытанні фарміравання агульнай адукацыйнай, інфармацыйнай прасторы, культурна-гуманітарныя праекты, супрацоўніцтва рэгіёнаў і іншыя пытанні. На экспертнай сесіі абмяркуюць стратэгічнае развіццё Саюзнай дзяржавы. Кульмінацыяй форуму стане пленарнае пасяджэнне з удзелам прэзідэнтаў 18 ліпеня. Яно будзе прысвечана міжрэгіянальным сувязям як аснове фарміравання адзінай культурнай і гуманітарнай прасторы дзвюх дзяржаў.

У праграме таксама пашыранае пасяджэнне нацыянальных дзелавых саветаў, у якім прымуць удзел прадстаўнікі бізнесу дзвюх краін.

Плануецца, што на форуме будуць падпісаны пагадненні аб супрацоўніцтве паміж рэгіёнамі дзвюх краін, камерцыйныя кантракты, іншыя дакументы аб супрацоўніцтве.

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць