Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 833

18 Верасень 2019

Беларусь і Расія ў кастрычніку запусцяць пілотны праект па прымяненні электронных ветсертыфікатаў

Федэральная служба па ветэрынарным і фітасанітарным наглядзе (Рассельгаснагляд) і Дэпартамент ветэрынарнага і харчовага нагляду Мінсельгасхарча Беларусі прынялі рашэнне аб запуску з 1 кастрычніка пілотнага праекта па суправаджэнні жывёлагадоўчых тавараў, якія рухаюцца з Расіі ў Беларусь, электроннымі ветэрынарнымі сертыфікатамі, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на афіцыйны сайт расійскага ведамства.

Дамоўленасць была дасягнута напярэдадні ў Маскве. У бліжэйшы час беларускі бок накіруе ў Рассельгаснагляд пералік таварных груп, якія будуць задзейнічаны ў пілотным праекце.

"У пераходны перыяд абмен дакументамі на ўзгоднены спіс прадукцыі будзе ажыццяўляцца ў электронным выглядзе, аднак дадаткова грузы будуць суправаджацца ветэрынарным сертыфікатам, раздрукаваным на бланку без ступеней аховы", - адзначаецца ў паведамленні Рассельгаснагляду.

На наступным тыдні бакі дамовіліся падпісаць дарожную карту, якая будзе рэгламентаваць завяршэнне інтэграцыі паміж расійскімі і беларускімі сістэмамі электроннай сертыфікацыі грузаў.

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць