Так, адно з найбуйнейшых і ўплывовых выданняў Asiamoney назвала «Вялікі камень» лепшым праектам ініцыятывы «Пояс і шлях» у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе.
У прэс-службе парку адзначылі, што такое прызнанне сведчыць аб умацаванні іміджу парку як міжнароднай платформы для вядзення бізнесу, адкрытай для ўсіх краін. А сама цырымонія ўручэння ўзнагарод прайшла 25 верасня ў Сінгапуры ва ўрачыстай абстаноўцы.

