Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 833

18 Кастрычнік 2019

Нацбанк: інфляцыя ў Беларусі да канца года стабілізуецца паблізу 5 працэнтаў

Забеспячэнне цэнавай і фінансавай стабільнасці ў студзені-верасні 2019 года, а таксама павышэнне ролі інструментаў гандлёвага фінансавання ў развіцці экспарту разгледжаны на пашыраным пасяджэнні праўлення Нацыянальнага банка Беларусі 17 кастрычніка, паведамілі БЕЛТА ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязей Нацбанка.

У III квартале 2019 года прырост спажывецкіх цэн, як і чакалася, запаволіўся і ў верасні ў гадавым вымярэнні склаў 5,3 працэнта супраць 5,7 працэнта ў чэрвені 2019 года. Паводле ацэнак Нацыянальнага банка, да канца года інфляцыя стабілізуецца паблізу 5 працэнтаў.

Адзначана захаванне нейтральнага характару грашова-крэдытнай палітыкі Нацыянальнага банка.

"Фінансавы сектар Беларусі захоўвае ўстойлівасць адносна асноўных рызык. Прымаюцца меры па дэвалютызацыі эканомікі. Прадаўжаецца работа па падтрыманні ўзроўню золатавалютных рэзерваў і паляпшэнні іх структуры, забеспячэнні бяспечнага і эфектыўнага функцыянавання банкаў і іншых фінансавых арганізацый, а таксама плацежнай сістэмы", - адзначылі ў Нацбанку.

Яшчэ адным пытаннем, якое абмяркоўвалася на пасяджэнні, стала прымяненне інструментаў гандлёвага фінансавання для павелічэння экспартнага патэнцыялу Беларусі. Цяпер беларускія банкі могуць прадаставіць разнастайны пералік такіх інструментаў: дакументарны акрэдытыў, банкаўская гарантыя, банкаўскае плацежнае абавязацельства, дакументарнае інкаса, факторынг. Гэтыя інструменты з'яўляюцца не толькі спосабам атрымання фінансавання, але і адначасова мінімізуюць знешнегандлёвыя рызыкі, забяспечваючы выкананне контрагентамі ўмоў здзелкі.

Як было адзначана, Нацыянальны банк праводзіць работу па ўдасканаленні заканадаўства для актывізацыі і пашырэння сферы прымянення інструментаў гандлёвага фінансавання. Адначасова падкрэслена, што камерцыйным банкам таксама трэба актывізаваць работу па інфармаванні суб'ектаў гаспадарання аб патэнцыяле гэтых інструментаў для павелічэння экспарту.

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць