Паважаныя наведвальнікі нашага інтэрнэт-сайта!
Чэрвеньскі раён – самабытны рэгіён з найбагатымі гістарычнымі, духоўнымі і культурнымі традыцыямі, якія мы беражліва захоўваем і памнажаем.
Мы ганарымся тым, што тысячы нашых працаўнікоў паспяхова працуюць на палях, на прадпрыемствах, будуюць жыллё, лечаць людзей, выхоўваюць і навучаюць дзяцей, нясуць навакольным цудоўнае. Упартая праца, энергія і талент лепшых прадстаўнікоў нашага раёна прыносяць адчувальныя вынікі ў сацыяльна-эканамічным развіцці Чэрвеньшчыны.
Мы робім вялікую стаўку на моладзь, паколькі маладыя жыхары Чэрвеньшчыны ярка праяўляюць сябе на навуковых канферэнцыях, алімпіядах, творчых конкурсах, паказваюць добрыя спартыўныя дасягненні, дабіваюцца высокіх паказчыкаў у працы.
У раёне ёсць трывалая база і патэнцыял для руху наперад. Перад намі стаяць задачы далейшага развіцця ўсіх галін эканомікі, стварэння новых вытворчасцей і працоўных месцаў, паляпшэння інвестыцыйнай прывабнасці раёна, павелічэння заработнай платы. Упэўнены, што ўсё намечанае нам удасца ўвасобіць.
Старшыня Чэрвеньскага раённага выканаўчага камітэта У. М. Навiцкi