Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

17 Студзень 2020

«Скарбонка талентаў» папоўніла скарбонку ўзнагарод: дыпломы ІІІ ступені прывезлі выхаванцы Чэрвеньскай дзіцячай школы мастацтваў з міжнароднага конкурсу

Чэрвеньская дзіцячая школа мастацтваў пачала свой год з узнагарод на першым міжнародным конкурсе «Скарбонка талентаў», які праходзіў у Мар’інай Горцы.

Лаўрэатамі ІІІ ступені сталі Дар’я Лаўрык у намінацыі «Выяўленчае мастацтва» (педагог – Юлія Лапцева), калектыў «Бэйбі данс» (педагог – Наталля Грыгор’ева)- у «Харэаграфіі», Багдан Крыжык і Лізавета Лазоўская (педагогі – Кацярына Стахевіч і Галіна Прышывалка) – у «Інструментальным выканальніцтве».

Узроставая катэгорыя, у якой выступаў Багдан Крыжык, была самая высокай па канкурэнцыі — заяўкі падалі 25 музыкаў.

Дыпломамі ўдзельніка арганізатары конкурсу адзначылі Валерыю Баравік, Ксенію Стужук, Вікторыю Камлёнак, Паліну Маскалёву і харэаграфічны калектыў «Ігуменскія зорачкі».

Школа мастацтваў віншуе сваіх навучэнцаў і дзякуе іх бацькам — за дапамогу ў арганізацыі паездкі і моцную падтрымку, якую дзеці адчувалі ўвесь час падрыхтоўкі да конкурсу і яго правядзення.