Галоўная мэта мерапрыемства - папулярызацыя духавой музыкі, падтрымка канцэртнай дзейнасці айчынных і замежных калектываў і выканаўцаў духавой музыкі.
Пасля ўрачыстага адкрыцця конкурсу прайшла міжнародная навукова-практычная канферэнцыя, адбыліся некалькі майстар-класаў, якія правялі вядомыя дзеячы культуры і музычнага мастацтва.
Завяршыў першы дзень форуму канцэрт "Парад Еўрапейскіх дырыжораў" з удзелам прадстаўнікоў беларускай, латвійскай, польскай, расійскай і ізраільскай дырыжорскіх школ.
Конкурсным днём стала 16 сакавіка.
Удзельнікі конкурсу, навучэнцы дзіцячых школ мастацтваў, сярэдніх школ і сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў у малодшай, сярэдняй і старэйшай узроставых групах, дэманстравалі валоданне такімі інструментамі, як труба, флейта, саксафон, дудка, кларнет, габой і інш.
Ацэньвала майстэрства юных музыкантаў міжнароднае журы на чале з кандыдатам мастацтвазнаўства, прафесарам кафедры духавой музыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў Аляксандрам Карацеевым.
Чэрвеньскую дзіцячую школу мастацтваў на конкурсе дастойна прадставіў вучань па класу валторны васьмігадовы Дзмітрый Прышывалка (клас настаўніка Фарасцянага Івана Юр’евіча, канцэртмайстар – Прышывалка Галіна Мікалаеўна).
За удалае выкананне конкурснай праграмы ён быў удастоены Дыплома першай ступені. Дарэчы, Дзіма быў наймалодшым сярод канкурсантаў на медных духавых інструментах і скарыў слухачоў сваёй непасрэднасцю і артыстызмам.
Мяркуецца, што ў далейшым Міжнародны форум духавога мастацтва будзе праводзіцца ў Стоўбцах адзін раз у два гады. Спадзяемся, што прадстаўнікі нашай школы яшчэ не раз прымуць удзел у конкурсе і парадуюць выдатнымі вынікамі сваіх выступленняў.

