Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
03 Красавік 2018

Пяты адкрыты конкурс «Феерыя мастацтваў»

30-31 сакавіка ў Бярэзіно адбыўся Пяты адкрыты конкурс “Феерыя мастацтваў”, які праводзіўся  сярод навучэнцаў дзіцячых школ мастацтваў, дзіцячых музычных школ, агульнаадукацыйных школ і эстрадных студый, а таксама прыватных школ з усіх рэгіёнаў Рэспублікі Беларусь.

Мэтай конкурсу з’яўляецца падтрымка і папулярызацыя дзіцячай і юнацкай творчасці, выяўленне адораных навучэнцаў, развіццё іх творчых здольнасцяў, павышэнне ўзроўню выканальніцкага  майстэрства, фарміраванне цікавасці да розных жанрах сярод дзяцей і моладзі і г.д.

Чэрвеньскаю дзіцячую школу  мастацтваў  у намінацыі “ Інструментальныя ансамблі” прадставіў  на конкурсе дуэт акардэаністаў –  Мікалай Мяшкоў і Кірыл Няборскі (клас выкладчыка  Алены Віктараўны Ліхадзіеўскай). Яны выканалі твор Святланы Гардзейчык “Кадрыль”.

Прафесійнае журы , адзначыўшы  дасканаласць і артыстызм выканання, высока ацаніла выступленне нашых вучняў : дуэт удастоены  Дыплома  першай ступені.

Мы спадзяёмся, што удалае выступленне удзельнікаў  конкурсу стане добрым прыкладам для ўсіх тых, хто ўжо вучыцца і хто збіраецца прыйсці вучыцца ў нашу Школу мастацтваў.